Сабаленка і Мертэнс пацярпелі паражэнне ў паўфінале Roland Garros

7 июня 2019

Арына Сабаленка і Эліз Мертэнс пацярпелі паражэнне ў паўфінальным матчы парнага разраду Roland Garros. Беларуска-бельгійскі дуэт саступіў венгерцы Тымеі Бабош (Бабаш) і францужанцы Крысціне Младэнавіч у двух сэтах з лікам 2-6, 1-6.

У мужчынскім адзіночным разрадзе ў фінал турніру выйшаў Рафаэль Надаль, які ў трохсэтавым супрацьстаянні перайграў Роджэра Федэрэра, 6-3, 6-4, 6-2. У матчы за тытул кароль грунта згуляе супраць пераможца супрацьстаяння Новак Джокавіч - Дамінік Цім.