Сняжана Драбянкова і Макар Мітрафанаў - медалісты 4-га этапу Кубка Еўропы па фрыстайле

28 января 2019

Дзяўчына была лепшай у нядзелю, хлопец заняў другое месца. У агульным заліку лідзіруюць беларусы. Сярод жанчын першая пазіцыя ў Драбянковай, другая - у Яны Ермашэвіч, сярод мужчын лідар Ілья Гарэлік, Макар Мітрафанаў другі.

Усяго ў Маскве за два дні правялі два этапы Кубка Еўропы. Беларусы сумарна заваявалі 6 узнагарод: тры сярэбраныя, тры залатыя. Але галоўны старт для спартсменаў - юніёрскі чэмпіянат свету.