Асілкі з Беларусі, Літвы і Украіны правялі чэмпіянат па пауэрліфтынгу

27 февраля 2018

У якасці снарада абралі бярвенне - паднімаць яго куды складаней, чым штангу. Рэкорд паставіў спартсмен з Салігорска Аляксандр Курак. Ён падняў 190 кілаграмаў. Мужчыны не толькі дэманстравалі моц па-за межамі чалавечых магчымасцяў - арганізавалі збор сродкаў для дабрачыннага фонда, які дапамагае дзецям, хворым на анкалогію.

Такія спаборніцтвы з дабрачынным кантэкстам плануюць праводзіць рэгулярна. Сабраныя сродкі будуць ахвяраваць тым, хто мае ў гэтым патрэбу.