Шведы на чэмпіянаце свету вырашылі зэканоміць

3 мая 2013
У Швецыі працуе здымачная група сумеснага праекта Белтэлерадыёкампаніі, Прэзідэнцкага спартклуба і Федэрацыі хакея Пункт адліку.

Андрэй Іваноў перадае са Стакгольма.
Руплівыя шведы на чэмпіянаце свету вырашылі зэканоміць. Каб не марнаваць грошы на абнаўленне аўтапарка, вырашылі выкарыстаць тыя ж аўтобусы, што і ў 2012 (хто не памятае, турнір таксама прымаў Стакгольм). Нават іх афармленне засталося ранейшым: зоркі, слоган - усё, як і годам раней.
Арганізатары вырашылі зэканоміць нават на вытворчасці сувенірнай прадукцыі. Абсалютная большасць рэчаў, як, напрыклад, шалікі і ачкі, засталася з мінулага года, іх не паспелі рэалізаваць. Зрэшты, нават гэта фанаты ў дзень матча купіць пакуль не могуць, за 3 гадзіны да стартавага ўкідання магазін афіцыйнай атрыбутыкі папросту закрыты!
Не дзіўна, што тэрыторыя вакол Глоўбен-Арэны пуставала, хіба што некаторыя аматары хакея прымалі сонечныя ванны. У дзень старту турніру людзі, якія адказваюць за забаўляльную яго частку, павольна збіралі апаратуру. Замест балельшчыкаў нашай здымачнай групе сустрэліся прадстаўнікі трэнерскага штаба беларускай зборнай.
Магазін афіцыйнай атрыбутыкі адкрыўся толькі за 2 гадзіны да матча. Прыемнымі цэны на сувеніры назваць складана: значок - 6 еўра, магніт - 9, шайбы - ад 7 да 30.
Учора гульцы абяцалі, што, нягледзячы на розніцу ў класе, яны выявяць волю і падораць надзею. Калі не сёння, дык падчас турніру абавязкова.