"Шахцёр" - уладальнік Кубка Беларусі па футболе

27 мая 2019
Па сутнасці ў выязным фінале "гарнякі" адолелі Віцебск - 2:0. Па голе ў кожным з таймаў забілі Бодул і Анціч. Нягледзячы на паражэнне ў фінале Кубка, "Віцебск" згуляе ў Лізе Еўропы за кошт чацвёртага месца па выніках мінулага чэмпіянату.