"Шахцёр" не здаецца

27 февраля 2017

Салігорскі клуб зраўноўвае лік у чвэрцьфінальнай серыі хакейнай Экстралігі. На сваім лёдзе “гарнякі” перамагаюць "Дынама-Маладзечна", 2:1. "Нёман" - "Ліда" - 6:1, у серыі 2:0. "Гомель" "Металурга" - 2:1, у серыі 2:0. І, нарэшце, мінскае "Юнацтва" закідвае 10 шайб у вароты моладзевай зборнай Беларусі. 10:2. У серыі - 2:0.