Серыя праекта "Ведай нашых" аб парусным спорце

2 августа 2016

Мы працягваем знаёміць вас з галоўнымі героямі  Алімпіяды і дысцыплінамі, у якіх ім трэба будзе выступаць у Рыа. Сёння пагаворым аб парусным спорце.  На першы погляд, можна сказаць, што тут  беларусам на медалі разлічваць не прыйдзецца, усё ж наша краіна не  марская... Але гэта не так.  Нават тут нам ёсць чым ганарыцца, а ўлічваючы спецыфіку паруснага спорту, медальныя навіны   з Рыа  можам атрымаць. Такім чынам, "Ведай нашых" прама зараз.