Сяргей Рутэнка разарваў кантракт з катарскай "Лехвіяй"

2 декабря 2015

Капітан зборнай Беларусі па гандболе Сяргей Рутэнка разарваў кантракт з катарскай "Лехвіяй". Прычынай стала невыкананне абавязацельстваў з боку клуба. Нагадаем, у нацыянальным чэмпіянаце за "Лехвію" Рутэнка адыграў чатыры матчы. Ва ўсіх сустрэчах каманда атрымала перамогі.