Серабро ў мас-старце і бронза ў каманднай гонцы - чарговыя медалі ў канькабежным спорце ў беларускіх спартсменаў на II Гульнях "Дзеці Азіі"

3 марта 2023

Прыемныя навіны для беларускіх балельшчыкаў прыходзяць з Кузбаса. Нашы спартсмены працягваюць паднімацца на п'едэстал II зімовых Міжнародных гульняў "Дзеці Азіі". Свой трэці медаль на прэстыжных спаборніцтвах заваявала Паліна Сівец у канькабежным спорце. Капітан нашай каманды заняла другое месца ў мас-старце. А раней, таксама з серабром, Паліна завяршыла забег на паўтара кіламетра і стала чэмпіёнкай Гульняў на тры тысячы метраў. Яшчэ адну ўзнагароду - бронзавую - Беларусі прынеслі юнакі ў каманднай гонцы - Фёдар Данілаў, Раман Чарняўскі і Радамір Мінін паднімаюцца на п'едэстал.

Такім чынам, у беларусаў ужо 9 медалёў: адно золата і па чатыры сярэбраныя і бронзавыя медалі. Завершацца спаборніцтвы 5 сакавіка.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя