Прэзідэнт наведвае 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы

24 июля 2020
У гэтыя хвіліны Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка  ў Мар’інай Горцы. Праграма дня вельмі насычаная. Усё пачалося з наведвання 5-й асобнай брыгады спецназа. Яна лічыцца элітай Узброеных сіл Беларусі,  тут служаць лепшыя з лепшых. Да такіх злучэнняў заўсёды павышаная ўвага дзяржавы, бо сілы спецаперацый - адзін з прыярытэтных кірункаў развіцця сучаснай і мабільнай беларускай арміі, дзе важная роля адводзіцца гарантаванню ваеннай бяспекі краіны. Прэзідэнта цікавілі ўзбраенне і амуніцыя брыгады. Аляксандр Лукашэнка завітаў у музей. Ён захоўвае слаўную  гісторыю беларускага спецназа, дзе знайшлося месца і ўдзелу ў баявых дзеяннях у Афганістане. Сёння Мар’іна Горка святкуе Дзень горада. І выдатным падарункам стане адкрыццё басейна ў сучасным спартыўна-аздараўленчым комплексе. Яго змогуць наведваць больш за сотню чалавек за дзень. У раёне гэта будзе самая вялікая плавальная пляцоўка. Чакаецца, што беларускі лідар возьме  ўдзел і ў гэтым мерапрыемстве. А прама зараз ідзе сустрэча з воінскім калектывам.