Здымкі ўнікальнага рэаліці-шоу стартавалі ў Мінску

28 мая 2014

Рэалізуе амбіцыйны праект вядомы расійскі тэлеканал, прысвечаны адзінаборствам. А напярэдадні ў сталічным Палацы спорту на суд гледачоў і суддзяў прапанавалі будучых тэлезорак. Рынг вызначыў, хто ж увойдзе ў каманду перспектыўных байцоў, з якіх арганізатары за паўгода паабяцалі выхаваць каманду сапраўдных прафесіяналаў.


Галоўным суддзёй турніру стаў Фёдар Емельяненка - легенда свету адзінаборстваў. Імператар, як яго празвалі балельшчыкі, падзяліўся і з нашай здымачнай групай сваімі ўражаннямі.


Рэпартаж Аляксандра Смірнова.


Балельшчыкі сталі збірацца ля сталічнага Палаца спорту задоўга да пачатку турніру. Тым не менш, ля ўваходу паспела назапасіцца чарга на добрую сотню метраў. Усе чакалі прыезду гэтага чалавека. Зорка спорту сусветнага маштабу. Легенда ММА. Расійскі цяжкавагавік Фёдар Емяльяненка ў Мінску - ужо інфармацыйная нагода.


Турнір у мінскім Палацы спорту ў прамым эфіры трансліраваў вядомы расійскі спартыўны канал. Па сутнасці гэта пачатак беспрэцэндэнтнага рэаліці-шоу. Арганізатары плануюць з аматараў стварыць каманду прафесійных байцоў сусветнага ўзроўню. Пасля Пецярбурга і Масквы 4 сезон вырашылі здымаць у Мінску і не пралічыліся.


Фёдар Емяльяненка, старшыня Саюза змяшаных баявых адзінаборстваў ММА Расіі: У нас самыя роднасныя адносіны, самыя родныя. Я ўжо не адзін раз у Беларусі бываў, выступаў, і хлопцы мае тут выступалі - перамагалі. Я лічу, мы адзін народ, звязаны стагоддзямі, звязаны гісторыяй.


Заяўкі на ўдзел у рэаліці-шоу падалі больш як 3 тысячы чалавек з усёй постсавецкай прасторы. З іх адабралі 2 дзясяткі самых годных, а ўжо на рынгу Палаца спорту яны тэт-а-тэт вырашылі, хто стане ўдзельнікам праекта.


Адзін са шчасліўчыкаў - мазыранін Павел Катруноў. Прызнаецца, што ўсе гады, пакуль існуе праект, марыў на яго трапіць. У выніку дапамагла родная зямля.


Трое беларусаў трапілі на праект па-за конкурсам. Сярод іх Аляксей Кудзін, літаральна дзве тыдні таму ён заваяваў 5 тытул чэмпіёна свету па тайландскім боксе. Арганізатары даручылі Аляксею ролю капітана і трэнера адной з двух каманд, якія ўдзельнічаюць у шоу.


Аляксей Кудзін, 5-разовы чэмпіён свету па тайландскім боксе: ММА малады від спорту ў Беларусі. Але ён вельмі хуткімі тэмпамі развіваецца, засланяе іншыя віды спорту. Паглядзім праз год-два, не здзіўлюся, калі ММА будзе на ўзроўні кікбоксінга і тайландскага бокса ў рэспубліцы.


Падрыхтоўка дзвюх каманд прэтэндэнтаў і ляжа ў аснову рэаліці-шоу. Практычна кожны месяц яны будуць праходзіць праверку рынгам у мінскім Палацы спорту. А вось хто будзе іх экзаменатарамі, арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце.


Выпускны экзамен для выхаванцаў рэаліці-шоу адбудзецца ў лістападзе і пройдзе на галоўнай спартыўнай пляцоўцы краіны - Мінск-Арэне. Арганізатары абяцаюць грандыёзнае шоу - сапраўдны дэлікатэс для аматараў адзінаборстваў. Новаспечаным прафесіяналам будзе супрацьстаяць зборная свету, якую сфарміруюць лепшыя байцы Старога Свету і Амерыкі.