На ЗША абрынуўся град памерам з бейсбольны мяч

13 апреля 2016

Магутныя ліўні ахапілі адразу чатыры амерыканскія штаты. Жыхары Тэхаса здымалі на смартфоны, як з неба прылятаюць ледзяныя шары. Стыхія моцна пашкодзіла дамы, у будынках выбіты шыбы, расстраляныя машыны. Тысячы людзей засталіся без святла. У шматлікіх школах адменены заняткі. Паводле папярэдніх падлікау, урон Тэхаса ад непагадзі можа перавысіць два мільярды долараў.