Сёння другі гульнявы дзень Каляднага турніру на прыз Прэзідэнта

5 января 2018

У Мінску сёння другі гульнявы дзень Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.

Ён стартаваў матчам Швейцарыя - Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Еўрапейцы спрабавалі навязаць барацьбу бронзаваму прызёру леташняга турніру, саступаючы па ходзе матча 2:4, і другі перыяд на радасць блельшчыкам быў напоўнены падзеямі: закінутыя шайбы, выдаленні, спрэчкі з суддзямі. У выніку баявая нічыя - 4:4. У гэтыя хвіліны на "Чыжоўка-Арэне" гуляюць хакеісты Чэхіі і Балкан.

Андрэс Эгер, гулец каманды Швейцарыі па хакеі:

"Узровень саперніка высокі, аднак суддзя выдаляў многіх нашых гульцоў, што зламала нам гульню. Наогул гульня праходзіць на вялікіх хуткасцях, як на прафесійных спаборніцтвах, і гэтага нам у гульні з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі не хапіла. Калі гэты кампанент наладзім, атрымаецца дабіцца перамогі ў наступных матчах".

Ужо сёння вечарам на вялікім лёдзе Чыжоўкі сустрэча каманд Беларусі і Кітая. Нагадаем, напярэдадні нашы хакеісты перамаглі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з лікам 12:7.