У Раўбічах сёння пройдуць першыя трэніроўкі перад летнім чэмпіянатам свету па біятлоне

22 августа 2019

Ужо заўтра   ў Раўбічах   стартуе  летні чэмпіянат свету па біятлоне - падзея, якой з нецярплівасцю чакалі ўсе балельшчыкі.   Сёння ў спарткомплексе пройдуць першыя афіцыйныя трэніроўкі. А ўжо ў пятніцу   першыя гонкі, якія ў прамым эфіры будзе трансляваць "Беларусь 5".   У заяўцы на чэмпіянат свету 26 зборных і каля 300 спартсменаў.

Спецыяльна для балельшчыкаў    з 23 па 25 жніўня    будзе арганізавана работа прыгараднага экспрэснага маршрута № 449 Э.   Першы рэйс адправіцца ў Раўбічы ад станцыі метро "Барысаўскі тракт" ужо ў 9 раніцы. Курсіраваць аўтобусы будуць да шасці вечара. Інтэрвалы ў руху складуць паўгадзіны.