Сёння нашых пяціборцаў ушаноўвалі ў Мінску

18 октября 2018

Анастасія Пракапенка атрымае ўзнагароду за бронзавы медаль Алімпіяды ў Пекіне, які ёй уручылі ў верасні. На гэта разлічвае міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук. Сёння нашых пяціборцаў ушаноўвалі ў Мінску. У верасні на чэмпіянаце свету ў Мехіка Пракапенка выйграла дзве залатыя ўзнагароды: у эстафеце з Ірынай Прасянцовай і індывідуальным заліку.

За бронзавы медаль Алімпіяды ў Пекіне спартсменам належала 30 тысяч долараў. На летніх Гульнях у Рыа ўзнагарода за аналагічнае дасягненне складала 50 тысяч.