Сёння ў Мінск з Тамперэ вярнулася юніёрская зборная па лёгкай атлетыцы

16 июля 2018

Нашай спартсменцы Карыне Тарандзе да чэмпіянату свету ўдалося падысці ў аптымальнай форме, у выніку дзяўчына не толькі выйграла золата турніру, але і ўстанавіла нацыянальны рэкорд - 1 метр 92 сантыметры. Яшчэ адзін медаль нашай зборнай прынёс кідальнік дыска Яўген Багуцкі. Сярод крытэрыяў свайго поспеху спартсмены называюць і прафесійную працу трэнераў.

Наступным стартам для многіх беларускіх лёгкаатлетаў стане чэмпіянат краіны, які пройдзе 20-21 ліпеня на абноўленым стадыёне "Дынама".