Сёння апошні дзень рэгістрацыі на ўдзел у Мінскім паўмарафоне

8 сентября 2017

Усё менш часу застаецца да старту Мінскага паўмарафона.

Сёння апошні дзень рэгістрацыі на забег, падаць заяўку можна будзе да паўночы. Рэгістрацыю ўжо прайшлі каля 23 000 аматараў бегу. Нагадаем, паўмарафон стартуе ў нядзелю каля сталічнага Палаца спорту. У 10 гадзін раніцы на дыстанцыю адправяцца ўдзельнікі больш кароткіх дыстанцый, у 12:30 - паўмарафонцы. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".