Сёння на Еўрапейскіх гульнях у Баку хварэем за плыўцоў і баксёраў

24 июня 2015

Нагадаем, напярэдадні Мікіта Цмыг прабіўся ў фінал на стамятроўцы на спіне. Вырашальны заплыў на гэтай дыстанцыі адкрые вячэрнюю праграму спаборніцтваў. У турніры баксёраў у вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў бой за выхад у паўфінал правядзе Віталь Бандарэнка. Адзначым, у выпадку перамогі наш баксёр забяспечыць сабе як мінімум бронзавы медаль. Пасля дванаццаці дзён Гульняў у скарбонцы зборнай Беларусі 41 узнагарода, гэта пяты радок медальнага заліку.