Сёння медальная скарбонка зборнай Беларусі па веславанні папоўнілася яшчэ чатырма медалямі

16 июля 2017

Сваімі вынікамі на чэмпіянаце Еўропы ў гэтыя дні радуюць нашы весляры! Сёння медальная скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася яшчэ чатырма медалямі. Некалькі гадзін таму срэбра на дыстанцыі 200 метраў у каноэ-двойцы заваявалі Андрэй Багдановіч і Дзяніс Махлай, а бронзу на аналагічнай дыстанцыі - канаістка Алёна Наздрова. У ранішняй сесіі Вольга Худэнка стала другой на 500-метроўцы ў турніры байдарак-адзіночак. У Мікіты Борыкава на гэтай жа дыстанцыі таксама срэбра. Нагадаем, напярэдадні беларуская зборная заваявала срэбра і бронзу! Такім чынам, у нас шэсць узнагарод перад заключнымі трыма фіналамі на дыстанцыі 5 тысяч метраў. Прамыя трансляцыі заездаў на "Беларусь 5".