Сёння з Мінска ў Паўднёвую Карэю адправіцца асноўная частка беларускай спартыўнай дэлегацыі.

1 февраля 2018

Алімпійская вёска ў Пхёнчхане сёння прыме сваіх першых гасцей. Жылы комплекс разлічаны амаль на 4 000 чалавек. Другая алімпійская вёска знаходзіцца ў Каныне.

Учора на пасяджэнні калегіі Мінспорту і турызму кіраўнік ведамства Аляксандр Шамко, падводзячы вынікі 2017, адзначыў, што праграма падрыхтоўкі да Алімпіяды была цалкам выкананая, і зараз слова за атлетамі і трэнерамі.