Зборная Беларусі сёння правядзе чацвёрты матч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы - 2020

11 июня 2019

Зборная Беларусі па футболе сёння правядзе чацвёрты матч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы - 2020. Гэты паядынак з Паўночнай Ірландыяй стане другім у цяперашняй кваліфікацыі паміж камандамі. У сакавіку ў гасцях беларусы саступілі 1:2. Той мяч застаецца пакуль адзіным для "белакрылых". Нідэрландам мы прайгралі 0:4, а ў суботу і немцам 0:2. 

Матч чацвёртага тура еўраадбору Беларусь - Паўночная Ірландыя пройдзе сёння ў Барысаве ў 21:45. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".