Прэзідэнт Украіны ўнёс у Вярхоўную раду праект

16 марта 2015

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўнёс у Вярхоўную раду праект пастановы аб звароце ў Савет Бяспекі ААН і Савет Еўрасаюза наконт разгортвання на тэрыторыі краіны міжнароднай міратворчай аперацыі. Нагадаем, 2 сакавіка быў падпісаны ўказ аб магчымасці ўвядзення на тэрыторыю Данбаса міратворчага кантынгенту ААН. У ЕС ужо атрымалі запыт Украіны аб размяшчэнні міратворчай місіі на ўсходзе краіны. З сённяшняга дня Украіна ў аднабаковым парадку закрыла больш за сотню пунктаў пропуску на мяжы з Расіяй. Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнай пагранічнай службы краіны. Пагранічны кантроль і пропуск праз мяжу жыхароў прыгранічных рэгіёнаў Расіі будзе ажыццяўляцца ў міжнародных і міждзяржаўных пунктах пропуску па пашпартных дакументах для замежных паездак. А раней урад Украіны прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння пагаднення паміж Украінай і Расіяй аб так званым малым прыгранічным руху.