Зборная Беларусі па тэнісе спрабуе датэрмінова выйграць у каманды Латвіі

16 июля 2016

Зборная Беларусі па тэнісе ў гэтыя хвіліны спрабуе датэрмінова выйграць у каманды Латвіі ў матчы другога раўнда другой Еўра-Афрыканскай групы. Нагадаем, пасля першага гульнявога дня беларусы вядуць 2:0. Зараз праходзіць парны паядынак. Аляксандр Буры і Андрэй Васілеўскі сустракаюцца з Мікелісам Лібіетысам і Янісам Поджусам. Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5".