Зборная Беларусі па тэнісе супраць Румыніі. Трансляцыі гульняў вядзе "Беларусь 5"

5 февраля 2017

Атрымаць адну перамогу. Зборная Беларусі па тэнісе гэтымі хвілінамі праводзіць чацвёрты матч супраць Румыніі ў першай групе першай Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Ілья Івашка гуляе з лідарам гасцей Марыюшам Копілам. У выпадку перамогі беларусы выйдуць у наступны раўнд. Калі не - усё вырашыцца ў сустрэчы Герасімаў - Унгур. Трансляцыі гульняў вядзе "Беларусь 5".