Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла ў другі этап адбору на чэмпіянат свету - 2017

6 сентября 2016

Два паражэнні ў трох матчах не перашкодзілі зборнай Беларусі па пляжным футболе выйсці ў другі этап адбору на чэмпіянат свету - 2017. У наступны раўнд беларусы прайшлі як адна з дзвюх лепшых каманд, якія занялі трэція месцы. У каманды Марка Актавіа добрая розніца мячоў (-2) у матчах з першымі дзвюма камандамі сваёй групы. Другі этап пройдзе з 7 па 9 верасня. На чэмпіянат свету адправяцца толькі пераможцы чатырох квартэтаў.