Зборная Беларусі па пляжным футболе ў паўфінале чэмпіянату свету згуляе з італьянцамі

24 февраля 2024

Вярнуць даўжок за Суперлігу. З такім настроем зборная Беларусі па пляжным футболе выйдзе на паўфінальны паядынак чэмпіянату свету з камандай Італіі. Менавіта ім беларусы саступілі ў верасні 2023 года ў рамках суперфіналу Еўралігі.

Беларусы зараз на ўздыме. Дадзены мундыяль ужо стаў для каманды Нікаласа Альварада гістарычным.

Чым завершыцца беларуска-італьянскае супрацьстаянне? Каму 25 лютага змагацца за золата? А хто адправіцца на матч за бронзу? Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 18:20.