Зборная Беларусі па пляжным футболе даведалася, хто будзе яе сапернікам на першым этапе Еўралігі

7 апреля 2015

У Маскве наша каманда сустрэнецца з гаспадарамі турніру -расіянамі, а таксама Францыяй і Нідэрландамі. Ёсць верагоднасць, што галандцы адмовяцца ад выступлення. Тады іх заменіць зборная Польшчы. Маскоўскі этап пройдзе з 12 па 14 чэрвеня.