Зборная Беларусі па плаванні атрымае бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы 2013 года

27 апреля 2015

Зборная Беларусі па плаванні ў камбінаванай эстафеце 4 па 50 атрымае бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы 2013 года. Праз дыскваліфікацыю на два гады за ўжыванне допінгу расійскага плыўца Віталя Мельнікава чэмпіёнскі вынік яго каманды ануляваны. Такім чынам, беларускі квартэт у складзе Паўла Санковіча, Юрыя Клямпарскага, Яўгена Цуркіна і Арцёма Мачэкіна аўтаматычна  становіцца трэцім.