Зборная Беларусі па хакеі саступіла камандзе Германіі ў гасцявым матчы Еўравыкліку 3:5

30 апреля 2016

Зборная Беларусі па хакеі, якая працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату свету, саступіла камандзе Германіі ў гасцявым матчы Еўравыкліку 3:5. У беларусаў вызначыліся Сяргей Касціцын, Шарль Лігле і Іван Усенка. Беларуская зборная выступіла ў ролі даганяючых. Апошняя шайба немцаў была закінутая ў пустыя вароты за хвіліну да фінальнага свістка. Сёння каманды правядуць паўторны паядынак. Пачатак у 20:30.