Зборная Беларусі па гандболе выйшла ў асноўны раўнд чэмпіянату Еўропы

20 января 2016

Аднак гэта залежыла не ад нашых спартсменаў, а ад выніку супрацьстаяння зборных Харватыі і Ісландыі. Справа ў тым, што перад матчам гэтых каманд беларусы ўступілі ў трэцім туры Нарвегіі, хоць на працягу сустрэчы доўга вялі ў ліку. Вынік - 27:29. Зараз усё залежыла ад Харватыі. Балканцы нас не падвялі. Буйна абгуляўшы Ісландыю, 37:28, яны вывелі Беларусь у асноўны раўнд.