Зборная Беларусі па гандболе выходзіць у 1/8 фіналу чэмпіянату свету

21 января 2017

Плэй-оф чэмпіянату свету. Зборная Беларусі па гандболе абгульвае Венгрыю і з трэцяга месца ў групе С выходзіць у 1/8 фіналу планетарнага форуму. Вікторыя 27:25. Найлепшыя ў складзе беларусаў - Іван Броўка і Барыс Пухоўскі - закінулі па 6 мячоў. У першым матчы на выбыванне каманда Юрыя Шаўцова згуляе са Швецыяй. Сустрэча пройдзе ўжо заўтра. Пачатак - у 18 гадзін па беларускім часе, трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".