Зборная Беларусі па футболе саступіла зборнай Галандыі

8 октября 2016

Зборная Беларусі правяла другі матч кваліфікацыі на чэмпіянат свету-2018 у Расіі. У выязной гульні супраць Нідэрландаў нашы футбалісты няўпэўнена правялі стартавыя хвіліны. У выніку дубль ад Квінсі Промеса. Адразу пасля перапынку беларусы вызначыліся. Аляксей Рыёс у першым афіцыйным матчы за зборную правёў дэбютны мяч. Але гэтага было мала. Яшчэ два галы ў нашы вароты. І паражэнне беларусаў - 1:4.