Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам прайграла Іспаніі

15 июня 2015

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе ў рамках адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы напярэдадні ў Барысаве прайграла дзеючаму трыумфатару Старога Свету - Іспаніі - 0:1. Адзіны гол у складзе пераможцаў правёў Давід Вілья на 45-й хвіліне. Такім чынам, беларусы з чатырма баламі засталіся на чацвёртым месцы ў групе C. А ў Іспаніі стала 15 ачкоў. "Чырвоная фурыя" ідзе на другім месцы, саступаючы толькі Славакіі, якая аказалася мацнейшай за Македонію 2:1.