Зборная Беларусі па футболе правядзе два таварыскія матчы ў Турцыі

30 октября 2013
15 лістапада каманда Георгія Кандрацьева сустрэнецца з Албаніяй. Праз чатыры дні беларусы пазмагаюцца з туркамі. У адборачнай групе да чэмпіянату свету ў Бразіліі наша каманда заняла апошняе, пятае месца і зараз чакае жараб'ёўкі ЕЎРА-2016, якая пройдзе ў лютым.