Зборная Беларусі па футболе прыляцела ў Бельгію

29 марта 2021

Супраць першай каманды сусветнага рэйтынгу ФІФА - Бельгіі - зборная Беларусі не збіраецца гуляць ад абароны. Гэта словы паўабаронцы "белакрылых" Івана Маеўскага. Дружына Міхаіла Мархеля ўжо прыбыла ў Лёвен, дзе заўтра згуляе з гаспадарамі ў рамках кваліфікацыі мундыялю-2022. Нашы футбалісты адчуваюць сябе ў поўнай баявой гатоўнасці, у тым ліку таму, што напярэдадні пасля пераможнага паядынку з Эстоніяй правялі аднаўленчую трэніроўку. Сёння вечарам на кантрольным занятку на стадыёне "Дэн Дрэф" трэнерскі штаб дасць парады гульцам на матч.

Паядынак паміж Бельгіяй і Беларуссю пачнецца заўтра ў 21:35. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".