Трэцяя перамога ў еўраадборы

10 октября 2015

Зборная Беларусі па футболе на выездзе абгуляла практычна гарантаванага ўдзельніка чэмпіянату кантынента - зборную Славакіі. Адзіны мяч  забіў Станіслаў Драгун пасля розыгрышу вуглавога.  Пры гэтым на 65-й хвіліне беларусы засталіся ў меншасці. За другую жоўтую картку быў выдалены капітан каманды Аляксандр Мартыновіч. У іншых матчах нашай групы  Іспанія разграміла Люксембург 4:0, Украіна ў гасцях  мацнейшая за  Македонію, 2:0. Такім чынам, лёс другой пуцёўкі на Еўра ад нашай групы пакуль не вырашаны. У заключным туры Украіна прыме Іспанію, Славакія ў гасцях згуляе з Люксембургам. Зборная Беларусі гарантавала сабе чацвёртае месца ў групе. У гэты панядзелак, 12 кастрычніка, адбудзецца матч у Барысаве з Македоніяй.