Зборная Беларусі па біятлоне ў Раўбічах працягвае падрыхтоўку да сезона

14 июля 2016

У асобнай групе пад кіраўніцтвам Фёдара Свобады трэніруюцца Надзея Скардзіна і Анастасія Кіннунен (яшчэ нядаўна Дубарэзава). Ролю галоўнага трэнера выконвае вядомы расійскі спецыяліст Валерый Пальхоўскі, хоць кантракт з ім яшчэ не падпісаны.

Нагадаем, лідар каманды Дар'я Домрачава ўвосень стане мамай і па плане вернецца да спаборніцтваў у студзені.