Зборная Беларусі па біятлоне адправілася на галоўны старт чатырохгоддзя

26 декабря 2013

Менш чым гадзіну таму за 43 дні да старту Алімпіяды ў Сочы зборная Беларусі па біятлоне на чале з Дар'яй Домрачавай з Нацыянальнага аэрапорта ўжо адправілася на галоўны старт чатырохгоддзя. Праўда, дагэтуль нашай камандзе трэба будзе выступіць на трох этапах розыгрышу Кубка свету: у Аберхофе, Рупольдынгу і ў Антхольцы. Жаночая частка каманды Новы год сустрэне ў Аўстрыі, мужчынская ў Італіі.


Найбліжэйшы, чацвёрты этап Кубка свету пройдзе ў Аберхофе і стартуе 3 студзеня дзвюма спрынтарскімі гонкамі. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал Беларусь 2.