Самую дружную, спрытную і хуткую каманду студатрадаў выбралі ў Мінску

7 августа 2014


На спартыўнай пляцоўцы БНТУ прайшлі турніры па міні-футболе, валейболе і вулічным баскетболе. Для хлопцаў і дзяўчат, якія працуюць у студатрадах, гэта яшчэ адна магчымасць разам пабыць у нефармальных абставінах і адпачыць.


Турнір аб'яднаў 200 маладых людзей з усіх раёнаў сталіцы, гэта 30 каманд. Разам з імі спаборнічалі і студатрады з Расіі.


Увогуле ж такі спартыўны студэнцкі фестываль ладзіцца ў Мінску другі раз. І, мяркуючы па актыўнасці ўдзельнікаў, стане традыцыйным.