Самалёты "намалявалі" алімпійскія кольцы

16 марта 2020
Японія рэкламуе  летнія Гульні-2020. На авіяшоу некалькі самалётаў Ваенна-паветраных сіл краіны выканалі незвычайную фігуру - намалявалі пяць алімпійскіх кольцаў. Атрымалася вельмі натуральна, бо паветраныя судны выкарыстоўвалі каляровы дым.