Саманта Стосур супраць Арыны Сабаленкі. Следам Вікторыя Азаранка супраць Эшлі Барці. Прамыя трансляцыі на "Беларусь 5"

19 апреля 2019

У Брысбене прайшла жараб'ёўка паўфіналу Кубка Федэрацыі паміж зборнымі Беларусі і Аўстраліі. Матчы пройдуць ў суботу і нядзелю. Першымі на корт выйдуць Эшлі Барці і Арына Сабаленка, пасля Азаранка і Стосур. Завершыць супрацьстаянне парны паядынак, у якім Барці і Стосур згуляюць супраць нашых Веры Лапко і Лідзіі Марозавай. Прамыя трансляцыі з кортаў Брысбена будзе весці  "Беларусь 5".