З панядзелка Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Алімпійская віза"

9 января 2018

Да старту зімніх Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі застаўся роўна месяц. У зборнай Беларусі на сёння 24 ліцэнзіі. Прычым, іх колькасць, як чакаецца, вырасце.

Як паведаміў Агенцтву тэленавін шэф місіі на Гульнях Аляксандр Баравуля, дакладная лічба будзе вядома ў канцы студзеня. Тым часам алімпійскія аб'екты ў Пхенчхане ўжо чакаюць спартсменаў. Яшчэ за 100 дзён да старту Зімовых гульняў аргкамітэт заявіў аб фактычна поўнай гатоўнасці да спаборніцтваў. Беларускія балельшчыкі маюць права чакаць высокага выніку ад біятлона і фрыстайла. Менавіта гэтыя віды спорту ў Сочы ў 2014 годзе прынеслі ў нашу скарбонку залатыя медалі.

Таксама па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта пасля дыскваліфікацыі расійскіх лыжнікаў бронзавы медаль у лыжных гонках на Алімпіядзе ў Сочы атрымае наш Сяргей Далідовіч.

Такім чынам, Алімпіяда ў Паўднёвай Карэі стартуе 9 лютага. Напярэдадні Галоўных гульняў чатырохгоддзя Агенцтва тэленавін запускае новы праект "Алімпійская віза".

З наступнага панядзелка ў эфір "Беларусь 1" выйдуць эксклюзіўныя інтэрв'ю з будучымі ўдзельнікамі Алімпіяды. А таксама асаблівасці, гісторыя відаў спорту і ўсё пра Алімпіяду-2018.