90 працэнтаў мігрантаў прыбываюць у Беларусь з Расіі, Украіны і Казахстана

15 ноября 2016

Гэта гаворыць аб высокім рэйтынгу нашай краіны на постсавецкай прасторы. З такой заявай выступіў намеснік міністра працы і сацабароны Беларусі на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням міграцыі і дэмаграфіі. Пры гэтым Аляксандр Румак адзначыў, што за апошнія гады значна павялічыўся прыток у Беларусь грамадзян Украіны. Гэта выклікана канфліктам на Данбасе. Зрэшты, традыцыйных для Еўропы праблем з адаптацыяй бежанцаў у Беларусі няма.

Паводле ацэнак ААН, на пачатак года ў свеце налічвалася 247 мільёнаў мігрантаў - гэта каля 3,5% ад усяго насельніцтва планеты. Удзельнікі канферэнцыі адзначаюць, што з-за глабалізацыі, нераўнамернага росту насельніцтва і ваенных канфліктаў колькасць бежанцаў пастаянна расце. Таму аналіз і ўлік спецыфічных праблем міграцыі на дзяржузроўні з кожным годам набывае большае значэнне.