Кіраўніцтва горада адправілася ў экавелапрабег

1 августа 2015

Яны змянілі строгія касцюмы на спартыўную форму, а офісныя сталы на веласіпеды – сёння кіраўніцтва горада адправілася ў экавелапрабег разам з жыхарамі сталіцы. Маршрут праходзіць уздоўж Лагойскага тракта ў напрамку алімпійскага комплексу “Раўбічы”. Яго агульная даўжыня складзе 32 кіламетры. На сваім шляху падарожнікі наведаюць гістарычна значныя месцы і ўскладуць кветкі да манумента воінам - вызваліцелям Беларусі ад нямецкіх захопнікаў.

Азнаёміцца з кожным з пяці экалагічных веламаршрутаў можна ў Мінскім гарадскім камітэце па адукацыі і ў сталічным турыстычна-экалагічным цэнтры.