Рубрыка “Матчбол” пра самыя цікавыя спартыўныя падзеі тыдня

30 октября 2023

Сталічнае хакейнае “Дынама” тым часам выдатна выступіла ў чарговай выязной серыі КХЛ. Мінчане атрымалі дзве перамогі з дзвюх магчымых, і на гэты момант каманда на сёмым месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі, якое дазваляе згуляць у плэй-оф. Спартыўную тэму працягне рубрыка “Матчбол”.

Футбол застаецца ў авангардзе спартыўных падзей - жодзінскае "Тарпеда" перамагае “Шахцёр” у вельмі значным паядынку ў барацьбе за бронзавыя медалі першынства Беларусі, а вось “Нёман” з Гродна нечакана гуляе ў нічыю.

Каманда Дзмітрыя Молаша праводзіць яскравы сезон, атрымаўшы перамогу ў Кубку краіны, аднак замацаваць поспех аўтазаводцы жадаюць у чэмпіянаце - таму перамагаць гарнякоў у Салігорску было неабходна ў суботу, і “Тарпеда” атрымала  вікторыю  1:0! Клуб з Жодзіна за чатыры туры да фінішу чэмпіянату застаецца на трэцім месцы!

У барацьбе за золата “Нёман” на хатняй арэне не здолеў перайграць “Іслач” - 0:0 вынік сустрэчы, такім чынам клуб з Гродна ўжо адстае на чатыры балы ад лідара сезона - мінскага “Дынама”, "бела-блакітныя" дваццаць шосты тур першынства Беларусі прапускалі. Другога лістапада дынамаўцы сустрэнуцца з БАТЭ!

А спартыўны комплекс “Уручча” ў мінулы ўікэнд прымаў міжнародны юнацкі турнір  "Ліга Самба", удзел у якім узялі больш за 300 удзельнікаў з Беларусі, Расіі і Казахстана. Галоўная мэта - папулярызацыя віду спорту - турнір у Мінску ўжо стаў традыцыйным, пры гэтым нагадаем, менавіта атлеты з Расіі і Беларусі з'яўляюцца лідарамі сусветнага самба.

Арына Сабаленка з перамогі стартавала на выніковым турніры года - 6:1, 6:0. Мінчанка мацнейшая за тэнісістку з Грэцыі Марыю Сакары, першага лістапада Арына сустрэнецца з Джэсікай Пегулай.

На гэтым тыдні сочым за сталічным “Дынама” ў КХЛ, гульнямі Экстралігі і Кубка Будучыні, а паралельна - у сераду, пятніцу і нядзелю - гандбол, мужчынская зборная Беларусі згуляе супраць Расіі ў Магілёве, Гомелі і сталіцы! Усё гэта вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт і мы абавязкова яшчэ ўбачымся!