Рубрыка "Матчбол": хакей і футбол застаюцца ў цэнтры ўвагі на гэтым тыдні

8 апреля 2024

Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск" застаецца Дзмітрый Квартальнаў.  Кантракт са спецыялістам разлічаны на 3 гады.  Нагадаем,  у мінулым сезоне бела-блакітныя завяршылі выступленне ў Кубку Гагарына на стадыі 1/8 фіналу. Тады дынамаўцы  саступілі маскоўскім аднаклубнікам.

Спартыўную тэму працягне рубрыка "Матчбол".

Хакей і футбол застаюцца ў цэнтры ўвагі. У Кубку Прэзідэнта вызначыліся фіналісты, а ў футбольным першынстве краіны мінскае "Дынама" зноў застаецца без перамогі.

Каманда Вадзіма Скрыпчанкі напярэдадні ў трэцім туры чэмпіяната, саступаючы 0:2 "Нафтану", здолела на хатняй арэне згуляць унічыю з новапалачанамі, 2:2. А вось у цэнтральнай гульні выхадных "Нёман" святкаваў вікторыю над жодзінскім "Тарпеда-БелАЗ", 1:0. Павел Савіцкі - аўтар вырашальнага ўдару.

БАТЭ ў першым паядынку ў Барысаве ў сезоне саступіў "Гомелю", 1:3, у лідарах чэмпіянату - мазырская "Славія". Напярэдадні каманда Івана Біёнчыка перамагла "Іслач", 2:1.

Сенсацыйна завяршылася стадыя паўфіналу Кубка Прэзідэнта па хакеі. Пераможца рэгулярнага сезона - салігорскі "Шахцёр" - нечакана (2:4) у серыі саступіў "Брэсту". Такім чынам, каманда Сяргея Пушкова ўпершыню ў гісторыі айчыннага хакея выйшла ў фінал. У шостым матчы брастаўчане перамаглі 4:2.

А вось сапернікам "Брэста" па фінале стане дзеючы чэмпіён - "Металург". У пятым паядынку серыі супраць "Гомеля" жлабінчане перамаглі 5:4, зрабілі лік у супрацьстаянні 4:1 і крочаць далей. Фінал стартуе 10 красавіка.

Баскетбольны клуб "Мінск" саступае ў заключным дамашнім матчы сезона ў Адзінай лізе ВТБ "Ніжняму Ноўгараду". Для гараджан гэта паражэнне стала 37-м у розыгрышы. 79:58 - госці мацнейшыя. Самы выніковы ў складзе мінчан - Рыгор Матавілаў (у яго 17 ачкоў). Абаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Блізнюк у складзе гасцей набраў 5 балаў. Завершыць сезон "Мінск" выязнымі гульнямі супраць "Руны" і МБА.

На гэтым тыдні вашай увазе шмат хакея: гульні фінальнай серыі Кубка Прэзідэнта і плэй-оф КХЛ. Паралельна сочым за біятлонам. Вашай увазе апошні этап Кубка Садружнасці, дзе Антон Смольскі будзе змагацца за перамогу ў агульным заліку. Старт гонак у пятніцу. Усё гэта, зразумела, вас чакае на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, мы абавязкова яшчэ ўбачымся.