Рубрыка "Матчбол"

29 января 2018

Да пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў у Карэі паўтара тыдні, і ўсе беларускія балельшчыкі стануць сведкамі значнай падзеі. Белтэлерадыёкампанія будзе весці прамыя трансляцыі, а поўны аб’ём складзе каля 150 гадзін. А хто паедзе на Алімпіяду ад Беларусі, раскажа рубрыка "Матчбол".

Блізкасць Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць з 9 па 25 лютага, мы адчуваем на поўную моц. Тым больш ведаем і ўсе імёны беларускіх спартсменаў, якія прадставяць нашу краіну на Алімпіядзе. Усяго - 28, у складзе ёсць адразу тры залатыя медалісты Гульняў у Сочы.

Гэта Дар’я Домрачава, Антон Кушнір і Ала Цупер. Увогуле біятлон і фрыстайл - тыя віды спорту, ад якіх нашы балельшчыкі чакаюць самага высокага выніку.

Біятланісты і фрыстайлісты заваявалі большую колькасць ліцэнзій. У зборнай па лыжных гонках мы ўбачым нашага легендарнага спартсмена Сяргея Далідовіча. Для яго Гульні ў Карэі стануць сёмымі. Будзем сачыць і за гарналыжным спортам, канькабежным і шорт-трэкам. У гэтых спаборніцтвах у Пхёнчхане будуць выступаць беларусы.

Таксама адбылася і прэзентацыя алімпійскай формы. Парадны варыянт гардэробу быў паказаны раней, а вось цёплую паўсядзённую экіпіроўку прэзентавалі толькі сёння. Яна складаецца з некалькіх элементаў і выглядае вельмі стыльна.

Спаборніцтвы, падобныя да этапаў Кубка свету. На поўначы краіны, у Наваполацку, прайшоў трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, дзе за медалі змагаліся юнакі і дзяўчаты. Гэта апошні этап перад фіналам, які пройдзе ў лютым у Раўбічах. Атмасфера, падтрымка трыбун і спартыўны драйв - адразу ўсё было падобным да таго, што мы бачым, калі дарослыя біятланісты змагаюцца за перамогу ў Кубку свету.

Лепшая лёгкаатлетка Беларусі 2017 года Аліна Талай выдатна пачынае сезон. Беларуска прымала ўдзел на спаборніцтвах у Германіі. І ў фінале турніра ў Берліне на фінішы забегу на 60 метраў з бар’ерамі стала першай! Яшчэ адна наша спартсменка Эльвіра Герман стала 8-й.

А завершым сённяшні агляд спартыўных навін футболам. Будзем змагацца з кожным сапернікам, скажа пасля жараб’ёўкі Кубка нацыі Ігар Крывушэнка. Адзначым, гэты турнір - магчымасць для беларускіх футбалістаў адабрацца на першыя топ-спаборніцтвы ў сваёй гісторыі.

На жараб’ёўку ў Швейцарыю запрасілі і лепшага футбаліста ХХІ стагоддзя Аляксандра Глеба, які выступаў у вядучых клубах Еўропы – “Арсенале” і “Барселоне”. Менавіта ён выцягнуў сваю родную зборную. Нашымі сапернікамі ў групе D сталі гульцы Люксембурга, Малдовы і Сан-Марына. Першыя матчы - у верасні. Гэта значыць, восень для зборнай Беларусі па футболе стане вельмі насычанай.