Рубрыка "Матчбол"

23 ноября 2015

У абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка захавала сваё дваццаць другое месца, а вось баскетбалісты сталічных "Цмокаў" і хакейнага мінскага "Дынама" рухаюцца ўверх па турнірных табліцах сваіх спаборніцтваў. За кошт чаго прагрэс? Пра гэта і не толькі Станіслаў Ліпскі ў рубрыцы «Матчбол».

Атрымаць перамогу ў самым значным клубным футбольным турніры Еўропы - Лізе чэмпіёнаў, нажаль, пакуль нашы каманды аб’ектыўна не здольныя. Аднак убачыць і нават дакарнуцца да галоўнага трафея гэтых спаборніцтваў у Беларусі на мінулым тыдні можна было: барысаўскі БАТЭ ўсім аматарам гульні нумар адзін даў такую магчымасць.

Менавіта вось такім нетрывіяльным чынам кіраўніцтва УЕФА вырашыла аддзячыць жоўта-сініх за заслугі перад турнірам. Чатыры дні трафей знаходзіўся ў Барысаве, кожны мог да яго дакрануцца і, зразумела, зрабіць фотаздымак. Кошт кубка – 17 тысяч еўра, вага - сем з паловай кілаграмаў, вышыня – семдзясят тры з паловай сантыметры.

Што датычыцца непасрэдна футбола, то на мінулым тыдні адбыліся матчы адной восьмай Кубка краіны: БАТЭ мацнейшы за "Граніт" 5:0, а "Тарпеда" – за "БелАЗ-Смаргонь" таксама 5:0

Сталічнае "Дынама" гуляе ўнічыю з "Нёманам" 1:1, "Слуцк" атрымлівае вікторыю ў паядынку супраць "Гомеля" 2:0 і, на жаль, "Іслач" з Мінскага раёна саступіла "Белшыне" 0:3. Спаборніцтвы працягнуцца.

Гандбалісты сталічнага СКА ў Аўстрыі перамагаюць мясцовы "Хард" 33:23 і робяць больш чым ўпэўнены крок у групавы раунд Кубка ЕГФ. Матч у адказ пройдзе 29 лістапада.

Да іншых падзей.

Мінскае "Дынама" працягвае чаргаваць няўдачы і перамогі ў Кантынентальнай хакейнай лізе: напярэдадні "зубры" былі мацнейшыя за "Віцязя" 4:2, а вось у суботу аднаклубніка сталічных – маскоўскае "Дынама" - разграміў беларускі клуб 4:0. У турнірнай табліцы Захаду Мінск пакуль на 10-м месцы.

Баскетбалісты сталічных "Цмокаў" нарэшце ў новым сезоне перамагаюць на "Мінск-Арэне": у пятай сваёй спробе дружына Ігара Грышчука больш чым упэўнена перамагла славацкі клуб "Камарна" ў еўрапейскім кубку ФІБА 98:67 і такім чынам выйшла на першае месца ў групе.

А вось жаночая зборная краіны па баскетболе расчаравала сваіх прыхільнікаў у суботу: амаль весь паядынак каманда Буяльскага вяла ў ліку, аднак у чацвёртым адрэзку гульні здолела закінуць толькі аднойчы ў адказ на 19 гаспадынь пляцоўкі і саступіла мінус 9. Дзяўчатам трэба наша падтрымка – сёння абыдземся без крытыкі.

На гэтым тыдні футбольныя еўракубкі вяртаюцца ў Барысаў: БАТЭ ў аўторак згуляе супраць "Байера" з Германіі, а сталічнае "Дынама" ў чацвер супраць "Вікторыі" з Чэхіі. Жаночая зборная краіны па баскетболе у еўракваліфікацыі сустрэнецца с камандай Бельгіі, а сталічная хакейная - у КХЛ са "Слованам" і "Адміралам".

У нядзелю ж стартуе новы сезон у біятланістаў. Чакаем перамог!

Усё гэта, зразумела, на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.