Рубрыка Матчбол

23 июня 2014
Сталіца на мінулым тыдні прымала чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і: на рахунку нашых атлетаў два медалі. А вось беларускія гальфісты не парадавалі на турніры пад Мінскам, аднак дапамаглі разабрацца ў тым, колькі каштуе набор прафесійных клюшак для гольфа, ці дорага займацца гэтым відам спорту і чаму поле для гольфа за два кіламетры ад сталіцы. Падрабязнасці ў рубрыцы Матчбол.

Расказвае Станіслаў Ліпскі: Від спорту, у які гулялі ў космасе. У 2016 ён будзе прадстаўлены на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра, аднак нават сёння ў яго можна згуляць за некалькі кіламетраў ад Мінска. Гольф - менавіта ён сёння ў цэнтры ўвагі рубрыкі Матчбол. Для таго каб згуляць, перш за ўсё неабходныя клюшкі. Поўны набор называюць сэтам, кошт яго пачынаецца ад двухсот еўра.

Адзінае поле для гольфа ў Беларусі знаходзіцца пад Мінскам, яго плошча - 82 гектары, спраектаваў яго асабіста аўтар самых вядомых на планеце гольф-праектаў Пол Томас. Пры клубе працуе свая акадэмія - стаць яе вучнем можа кожны ахвотнік.
Аднак, для таго каб выступаць на чэмпіёнскім полі, усё ж давядзецца выдаткаваць каля трох мільёнаў беларускіх рублёў - менавіта столькі каштуе своеасаблівы пропуск на палі вышэйшага ўзроўню. Грын-карта выдаецца пасля праходжання навучальнага курса ў гольф-акадэміі.

Паспрабаваць свае сілы ў гэтым відзе спорту можна да сярэдзіны кастрычніка - менавіта да гэтага часу сезон у гальфістаў яшчэ не будзе завершаны.

Сталіца ў гэтыя дні прымае чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і сярод юніёраў. Самай удалай для нашай зборнай стала пятніца: у гэты дзень мы заваявалі два медалі. Ілля Палазкоў, Дзяніс Зелянкевіч і Кірыл Касьяннік у камандным турніры сталі чэмпіёнамі Еўропы, а Ілля Палазкоў да ўсяго стаў другім у асабістых спаборніцтвах.
У гэтыя хвіліны ідзе цырымонія закрыцця спаборніцтваў.

На гэтым тыдні працягваем сачыць за чэмпіянатам свету па футболе. Ужо ў суботу стартуе раўнд плей-оф. Аднак пры гэтым цікавімся і хатнім чэмпіянатам: у нядзелю футбольны клуб Мінск прымае сталічнае Дынама. Любіце спорт, яшчэ ўбачымся.