Рубрыка "Матчбол"

18 сентября 2017

І футбалісты, і хакеісты беларускіх клубаў на мінулым тыдні праявілі сябе як каманды з моцным характарам, і дабіліся станоўчых вынікаў. Чэмпіёны краіны па футболе з БАТЭ на цяжкай па антуражу для гасцей хатняй арэне клуба «Црвена Звезда» вырываюць нічыю. А хакеісты «Дынама» стрвараюць неверагодны камбэк. У Матчболе – падрабязнасці гэтых тэм.

Яшчэ перад стартавай гульнёй у Лізе Еўропы СМІ з Сербіі спрабавалі палохаць нашых гульцоў вельмі моцным антуражам стадыёна ў Белградзе, але па выніках беларусы заслужылі перамогу не менш за саперніка.

Насамрэч выгляд трыбун аказвае напружанне на каманды, якія прыязджаюць у Сербію. Такая падтрымка прымушае футбалістаў мясцовага клуба гуляць больш натхнёна. Па меркаванні галоўнага трэнера БАТЭ Аляксандра Ермаковіча, сапернікі ў яго каманды былі яшчэ і больш моцныя.

У пачатку другога тайма футбалісты з Белграда выйшлі наперад, але пазней БАТЭ правёў вельмі прыгожую атаку. Мірка Іваніч адправіў мяч у варатарскую, а Мікалай Сігневіч замкнуў перадачу галавой, 1:1.

29 верасня БАТЭ згуляе на “Барысаў-Арэне” супраць лонданскага “Арсенала”.

Пасля двух перыядаў у матчы мінскага «Дынама» і магнітагорскага «Металурга», калі нашыя хакеісты ўступалі з лікам 0:3, нападаючы «Зубраў» Аляксандр Паўловіч у флэш-інтэрв'ю выказаў вельмі цікавую думку.

Дзіўна, але гэтыя словы аказаліся прароцтвам. У апошнім перыядзе беларусы закінулі адразу пяць шайбаў.

У тым ліку двойчы Аляксандр Паўловіч і двойчы Аляксандр Кітараў.

Наступны матч «Дынама» - 21 верасня у гасцях супраць “Барыса”. А тым часам зборная Беларусі па тэнісе завяршыла выступленне ў Кубку Дэвіса. На жаль, нашыя хлопцы у Сусветнай групе ў наступным годзе не згуляюць.

Яшчэ раней стала вядома, что у матчах супраць Швейцарыі не згуляюць з-за траўм вядучыя тэнісісты – Ягор Герасімаў і Ілья Івашка. Тым не менш, выдатна праявілі сябе і дублёры. Яраслаў Шыла ўвогуле дабіўся сенсацыйнага выніка – перамог Генры Лааксанена. Таксама вікторыя ў актыве пары Максіма Мірнага і Сяргея Васілеўскага, але гэтага было мала. 2:3. Перамога Швейцарыі.